ДАКРАНУЦЦА ДА МІНУЛАГА

19.05.2021

18 мая адзначаўся Міжнародны дзень музеяў. Менавіта ў гэты дзень на базе краязнаўчага музея НПГКМЗ, які ў гэтым годзе адзначае сваё 95-годдзе, прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі ў межах рэспубліканскай акцыі "Я гэты край Радзімаю заву". У праграме конкурсу была абарона ў намінацыі "Музейная мазаіка" і творчы конкурс па складанні і правядзенні экскурсіі па адной з экспазіцый музея.

На долю журы выпала няпростая задача па выбары пераможцы. У выніку 3 месца заваявала Малахоўская Марыя ДУА "Сярэдняя школа №16 г. Полацка" (кіраўнік Сіроціна В. В.), 2 месца атрымала Булах Марыя ДУА "Сярэдняя школа №16 г. Полацка" (кіраўнік Шантарэнка В. Г.), і 1 месца заняла навучэнка нашай ДУА "Яслі-сад базавая школа №11 г. Полацка" Сцяржанава Ангеліна (кіраўнік Саламаха І.В.).

Выказваем падзяку дырэктару музея Водневай І. П. і супрацоўнікам музея, а таксама загадчыцы аддзела турызму і актыўнага адпачынку Полацкага раённага цэнтра дзяцей Уласевіч І. У., метадысту Багдановіч А. С. за арганізацыю і правядзенне мерапрыемства, дзякуючы якому мы чарговы раз мелі магчымасць дакрануцца да мінулага. А вывучаючы мінулае, мы лепш пачынаем разумець сучаснасць, у нас з'яўляецца магчымасць прадбачыць будучае. Ведаць гісторыю свайго краю, традыцыі, абрады і побыт народа, старанна захоўваць іх і перадаваць з пакалення ў пакаленне - наш свяшчэнны абавязак.

Кіраўнік школьнага этнаграфічнага музея

“Беларуская хатка” Саламаха Іна Васільеўна