/files/01002/img/BikC4-NSgaU.jpg

Адукацыя на беларускай маве

Аб пашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі

на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі

       Згодна з артыкулам 90  Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі “Мова навучання і выхавання. Вывучэнне моў ва ўстановах адукацыі” бацькі выхаванцаў маюць права выбару мовы навучання”, якое забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі з беларускай і рускай  мовамі навучання і выхавання.

       Таксама ў пункце 58 Палажэння Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі моц  некаторых нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь” адзначаецца, што навучанне і выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на беларускай і (або) рускай мовах.

       Асноўная мова навучання і выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі (беларуская або руская) вызначаецца яе заснавальнікам з улікам пажадання законных прадстаўнікоў выхаванцаў. Дадзеныя аб мове навучання і выхавання адзначаюцца ў Статуце ўстановы адукацыі.

        Групы з беларускай мовай навучання і выхавання адкрываюцца па запыце законных прадстаўнікоў дзяцей на падставе пісьмовай заявы ва ўстанову дашкольнай адукацыі.